Пад такой назвай  6 кастрычніка 2015 года ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла  аўтарская сустрэча, прысвечаная Георгію Міхайлавічу Шундрыку, арганізаваная супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Георгій Міхайлавіч піша вершы, а таксама размаўляе на роднай беларускай мове. Сам Георгій Міхайлавіч аб сваёй творчасці кажа так: “Мае вершы – выхаваўчыя і мне хочацца праз свае вершы данесці ўсё самае лепшае да нашчадкаў праз свае адчуванні”.

Нарадзіўся Георгій Міхайлавіч ў в.Задворье Слонімскага раёна, але на Дзятлаўшчыне, дзе ён працаваў настаўнікам, прайшла большая частка жыцця. На аўтарскую сустрэчу прышлі яго блізкія, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Пралескі”, былыя калегі, педагогі, сябры.

На працягу сустрэчы гучалі вершы ў выкананні самога аўтара, так і вучняў гімназіі №1, сярэдняй школы №1, сяброў. Музычны падарунак гучаў ад унучкі Георгія Міхайлавіча Анастасіі Карызна.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.