22 ліпеня ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” была прадстаўлена кніжная выстава да 555-годдзя з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Астрожскага “Знатны род Айчыны”. На выставе прадстаўлена літаратура, якая змяшчае біяграфічныя звесткі пра жыццевы шлях дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнікі даведаліся пра значныя падзеі, якія адбываліся ў жыцці Канстанціна Астрожскага.