Квэст – рум “Знатакі прыроды” прайшоў 20 чэрвеня ў Казлоўшчынскай ГПБЦ для наведвальнікаў школьнага лагера “Здаравячок”. Дзеці падзяліліся на 4 каманды, атрымалі маршрутныя лісты і разышліся па “станцыям”. На кожнай “станцыі “ іх чакалі выпрабаванні: “Мыс рыба” прапанаваў парыбачыць, “Следавая паласа” – аставіць свой аўтограф, на станцыях “Белы грыб” і “Старое дзерава” патрэбна было адказаць на пытанні віктарыны, а на станцыі “Тарабарская грамата” разгадаць рэбус. На выкананне кожнага задання даваліся 10 хвілін. Каманда –пераможца атрымала прыз. Гульня прайшла весела і з карысцю для дзяцей.