У рамках праекта “Наша культурная спадчына”, Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны правяла экскурсію па літаратурным пакоі “Знакамітыя людзі зямлі Жукоўшчынскай”. На мерапрыемства былі запрошаны настаўнікі і вучні ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”.

У шэрагу знакамітых імёнаў нашай Жукоўшчыны – вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху,  педагог, вучоны, паэт, перакладчык Ігнат Дварчанін. Яго творчая спадчына – прыклад  адданасці і веры ў светлую будучыню свайго народа.

Родам з нашых мясцін заходнебеларускія паэты Пятрусь Граніт, Гарасім Прамень і Васіль Струмень.  Ва ўмовах Заходняй Беларусі яны даволі рана далучыліся да падпольнай дзейнасці, наведвалі сходы і мітынгі Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Некалькі разоў былі арыштаваны ўладамі Польшчы, але працягвалі змагацца за светлую долю свайго народа. А ў вершах апісвалі нялёгкае жыццё беларусаў і заклікалі іх да лепшага жыцця.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.