15 чэрвеня, ў рамках праекта “Наша культурная спадчына”, у Данілавіцкай сельскай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Знакамітасці нашага краю”. На выставе прадстаўлены кнігі мясцовага земляка, ўраджэнца вёскі Кузьмічы, этнографа, мастацтвазнаўца, доктара гістарычных навук Лакотка Аляксандра Іванавіча. Таксама былі прадстаўлены творы В.Адамчыка, В. Хрышчановіч, В. Шымука, І.Дварчаніна, Я.Матвеева.