22 снежня бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра здаровага ладу жыцця завітала ў дзіцячы сад. Да дзетак ў госці прыйшла спадарыня Зіма. Дзеці расказвалі вершы, адгадвалі загадкі. Спадарыня Зіма прачытала казку Братоў Грым “Спадарыня Мяцеліца”. Пасля казкі гулялі ў гульні – актракцыёны “Паласа перашкод”, “Бег з паветранымі шарамі”. Пасля гульняў усе разам паглядзелі мультфільм “Храбрый аленёнок”.