19 сакавіка Гезгалаўская сельская біліятэка – цэнтр экалагічнай культуры сумесна з аддзелам культуры і дасуга “Гезгалаўскі Дом культуры” падрыхтавалі Дзень праваслаўнай кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай”. На мерапрыемства былі запрошаны настаяцель Нагародавіцкай царквы іерэй Іаан Яровіч, мясцовая паэтка Вера Ігнатаўна Хрышчановіч, хор школы мастацтваў і вучні ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Была падрыхтавана кніжная выстава “Свет праваслаўнай кнігі”.