Кніга – гэта скрабніца чалавечай думкі, яна заўсёды вызначае духоўны пачатак, духоўнае адраджэнне і станаўленне асобы. І якім не цяжкім быў гістарычны шлях развіцця бібліятэк, усё ж такі першапачатковая аснова – “несці разумнае, добрае, вечнае”, закладзенае ў далёкія часы, застаецца актуальным і па сённяшні дзень.
15 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзілася свята кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай” прысвечае Дню праваслаўнай кнігі. Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыйным у ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. Яго мэта – яшчэ раз звярнуць увагу людзей на карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга, далучэнне іх да сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, якія дапамагаюць развівацца духоўна. У 2018 годзе ўрачыстае мерапрыемства прымеркавана да 1030-годдзя Хрышчэння Русі, 200-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Сямашкі і 150 годдзя з дня смерці метрапаліта.
Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іярэй Іаан Кісель. У ходзе размовы ён звярнуў увагу на неабходнасць чытання духоўных кніг, бо яны вучаць дабру і міласэрнасці. На мерапрыемства былі запрошаны: мясцовыя паэткі Вера Ігнатаўна Хрышчановіч, Раіса Уладзіміраўна Лакіза. Вопытам работы падзялілася Нікіпорчык Таццяна Сямёнаўна.
На кніжнай выставе “Духоўнасць – асяродак жыцця” пад час сустрэчы ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца са старадаўнімі богаслужбовымі кнігамі і сучаснай праваслаўнай літаратурай.