4 лістапада 2016 года ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы цэнтры – фарміравання здаровага ладу жыцця прайшло мерапрыемства “Жывое слова мудрасці духоўнай” прысвечанае праваслаўнай кнізе. На мерапрыемства быў запрошаны свяшчэннаслужыцель Свята Барыса-Глебскай царквы Сцепановіч Аляксей. Чытачы даведаліся, як важна для кожнага чалавека каб кніга суправаджала яго на працягу ўсяго жыцця. Менавіта дзякуючы кнігам, мы становімся больш адукаванымі, разумнымі і паспяховымі. Кнігі даюць нам духоўную аснову жыцця. Святар Аляксей расказаў аб тым, як важна чытаць праваслаўныя кнігі. Пазнаёміў наведвальнікаў з асноўнымі пастулатамі праваславія Бібліяй, Старым Запаветам, Новым Запаветам.