У Казлоўшчынскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Жывая памяць”, прысвечаная Дню памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 9 класа ДзУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” і іх класны кіраўнік. Была падрыхтавана кніжная выстава “Памяць і боль Афганістана” . На выставе прадстаўлены кнігі М.Чаргінца “Тайны чёрных гор”,”Сыновья”, А.Праханава “Рисунки баталиста”, Г.Бачарова “Поле жизни”,С.Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі” і іншыя, партрэты воінаў – інтэрнацыяналістаў. Размова вялася пра нашых землякоў, воінаў – інтэрнацыяналістаў Дзмітрыя Лазовіка, Аляксандра Шылава, Дзмітрыя Грыба, Уладзіміра Мацюкевіча. Была паказана прэзентацыя “Афганистан болит в моей душе”. Вучні чыталі вершы, гучалі запісы аўтарскіх песен воінаў – афганцаў. На мерапрыемстве прысутнічала 18 чалавек.