У Данілавіцкай сельскай бібліятэцы да Сусветнага дня здароўя, якое адзначалася 7 красавіка прайшоў урок здароўя пад назвай “Жыццё без піва”. Убачыць маладога чалавека з бутэлькай піва ў руках – рэаліі сённешняга дня. Для многіх піць піва – модна і прыемна. Але што ж на самай справе хаваецца за гэтымі звычкамі, можна было даведацца з кніжнай выставы якая была прапанавана прысутным.