14 кастрычніка ў чытальнай зале Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі сабраліся жанчыны на вечар-адпачынак “У самовара”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жанчына – крыніца прыгажосці”. Бібліятэкары распрацавалі і правялі цікавую праграму з песнямі, вершамі пра маці. Жанчыны паўдзельнічалі ў конкурсе “Чудесная мама”, дзе патрэбна было адказаць на пытанні літаратурнай і казачнай віктарыны, успомніць і праспяваць калыханку, якую яны спявалі сваім дзецям, расказаць забаўляльную гісторыю ці выказванні сваіх дзяцей. Свае вершы прысутным чыталі Аблажэй Галіна Аляксандраўна і Сіняк Людміла Ануфрыеўна.