Да Дня маці ў чытальнай зале Казлоўшчынскай ГПБЦ быў праведзены вечар – прысвячэнне “Жанчына. Багіня. Маці“ для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” і вучняў 10 класа. У чытальнай зале аформлена кніжная выстава “Жанчына – крыніца прыгажосці”. Эпіграфам выставы з’яўляюцца словы “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чье имя – Мать!». Многа цёплых слоў было сказана ў адрас маці. У час мерапрыемства былі паказаны мультымедыяпрэзентацыі “Женщина с ребёнком на руках” і “Мілая мама”. Вядучыя засяродзілі ўвагу на двух творах мастацтва: іконе “Владимирская Богоматерь” і карціне Рафаэля “Сикстинская мадонна”. На працягу вечара гучалі запісы песен “Балада аб маці”, “Пісьмо маці” і іншыя.