Жаброўскі Тамаш

(1714-1758) 

Tamaš_ŽabroŭskiПрафесар Віленскага ўніверсітэта, выдатны беларуска-літоўскі асветнік, матыматык і аграном, адзін з вядучых архітэктараў віленскай школы барока. Адукацыю атрымаў у Навагрудскім езуіцкім калегіўме, потым на філасофскім (1735-1738) і тэалагічным (1740-1744) факультэтах Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў у калегіумах Каўнаса, Ілукса, Бабруйска, Кражай. І ўсюды займаўся будаўніцтвам. Прымаў удзел ва ўзвядзенні царквы ў Бабруйску.

На працягу (1750-1752) гг. Жаброўскі ўдасканальваў свае веды ў Вене і Празе. У час вучобы ў універсітэце слухаў лекцыі прафесара І. Стэплінга, заснавальніка і кіраўніка Пражскай астранамічнай абсерваторыі. Там Жаброўскі выдаў 2 падручнікі па арыфметыцы і геаметрыі, астранамічнае даследванне “ Аб сапраўднай вышыні полюса горада Вільні “ .

З верасня 1752г. стаў прафесар Віленскага ўніверсітэта. Праз няпоўныя два месяцы атрымаў ступень магістра. Кіраваў кафедрай, выкладаў усе навукі матэматычнага цыклу, па яго ініцыятыве універсітэцкі курс матэматыкі пашырыўся да вышэйшай, займаўся ўдасканаленнем вадзяных млыноў і ветракоў.

У 1753 г. узначаліў будаўніцтва Віленскай абсерваторыі, для якой выпісаў з Англіі неабходнае абсталяванне. Праз 2 гады абсерваторыю адкрылі, і Т. Жаброўскі атрымаў магчымасць праводзіць сістэматычныя назіранні. Будынак абсерваторыі, як азначалі сучаснікі,  па сваёй аснашчанасці і архітэктуры не ўступаў падобным збудаванням Еўропы.

Т. Жаброўскі – аўтар праекта езуіцкага кляштара ў Жодзішках пад Смаргонню, які будаваўся на працягу 1757 – 1766 гг.

Літаратура:

Госцеў,А. Жаброўскі Тамаш / А.Госцеў // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на.- Мн.,1997. –  С.49.

Госцеў,А. Жаброўскі Тамаш / А.Госцеў //  Перамога. – 1995. – 22 ліпеня. – С.2.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.