Дзяржаўная ўстанова культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у раённым фестывалі сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Для жыхароў і гасцей горада работнікі арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку “Карагод цудоўных кніг”. На працягу дня ўдзельнікі свята змаглі пазнаёміцца з цікавымі дзіцячымі кніжкамі, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай жартоўнай латарэі, пагуляць у гульні і проста весела правясці час.