З 17 па 21 кастрычніка 2014 года бібліятэкі Дзятлаўскай ЦБС прымуць удзел у раённай акцыі для моладзі “Здароўю ДА! Курэнню – НЕ!”. Работа бібліятэк будзе накіравана на прафілактыку курэння сярод моладзі.
Курэнне стала адной з глабальных праблем усяго чалавецтва. Гэта значна падрывае здароўе чалавека. Таму нашы бібліятэкі не змаглі застацца ўбаку ад сур’ёзнай праблемы. У бібліятэках сістэмы будуць арганізаваны кніжныя выставы і тэматычныя паліцы, пройдуць інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы такія як: гутаркі, інфармацыйныя хвілінкі, лекцыі і інш.