У фонды бібліятэк Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы паступілі зборнікі вершаў нашай вядомай паэткі, зямлячкі Веры Ігнатаўны Хрышчановіч. Адзін з іх пад назвай “Тут уся мая душа” складаецца з вершаў, якія надрукаваны на беларускай мове. Вера Ігнатаўна пачала яго пісаць калі ёй споўнілася 35 гадоў. Другі зборнік вершаў “Дорогой жизни” складаецца з вершаў на рускай мове. Радкі вершаў Веры Ігнатаўны гучаць, як струны гітары, як усплеск марской хвалі, як шум спелай збажыны на неабсяжных нівах. Яны ідуць ад шчырага сэрца, адкрываюць добрыя пачуцці, багацце чалавечай душы. Вера Ігнатаўна нарадзілася і вырасла ў нашым раёне. Тэматыка яе творчасці разнастайная. Гэта вершы пра паўсядзённае жыццё і побыт, вершы, прысвечаныя родным і блізкім, сябрам. Калі каго зацікавіць творчасць Веры Ігнатаўны Хрышчановіч, запрашаем наведаць бібліятэкі Дзятлаўскай ЦБС.