У рамках абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…” прысвечанай Дню Перамогі, ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла сустрэча з Навагран Таццянай Канстанцінаўнай, унучкай ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Каралька Мікалая Сцяпанавіча. Яна расказала пра няпросты лёс свайго дзядулі, пра яго франтавыя дарогі. Прысутныя змаглі паглядзець віртуальную вандроўку “Зберажом у сэрцы Вялікую Перамогу”.