І куль свінцом пякуча раніць …
Уваскрашае, што было.
Імён герояў тых змаганняў
Не змыць, не перакрэсліць злом
Не растаптаць, не апаганіць.
В.Гіруць – Русакевіч
Сумленне і абавязак перад загінулымі і тымі, хто перажыў Вялікую Айчынную вайну, ніколі не дазволяць нам забыць гэты гераічна – трагічны перыяд.А забыць герояў, якія цаной свайго жыцця здабывалі нам Перамогу мы проста не маем права. У рамках рэспубліканскай акцыі “Бібліятэка – месца памяці”, абласной бібліятэчнай эстафеты памяці, у рамках краязнаўча-патрыятычнага праекта “Дарогамі вайны ішлі мае землякі” у філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” аформлена фотагалерэя “Зберагаем памяць пра вайну”, дзе прадстаўлены фотаздымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны жукоўшчынскага краю, людзей, якія былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію, удзельнікаў камсамольскай падпольнай групы в.Зачэпічы. #бібліятэка_9/05