Літаратурныя чытанні “Заразіўся вірусам чытання сам, заразі другога” – пад такой назвай прайшлі ў парку каля Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны. Удзел прымалі вучні ДУА “Вучэбна–педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”. Дзеці пазнаёміліся з выставай “Пасябруй з кнігай летам“ на якой прадстаўлены кнігі серыі “Скарбы Радзімы“, “Маленькі прафесар”. Удзельнікі чыталі кнігі, часопісы, дзяліліся ўражаннямі аб прачытанных кнігах, стараліся расказаць так, каб зацікавіць сваіх сяброў, аднакласнікаў.