Увага! 31 ліпеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры зносін і інфармацыі пройдзе акцыя “Запрашаем на палянку-пачытайку”. На тэрыторыі бібліятэкі будзе размешчана выстава новых цікавых кніг для наведвальнікаў малодшага школьнага узросту. Чытачы змогуць падабраць літаратуру на любы густ. Сардэчна запрашаем!