27 студзеня ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульгадаступнай інфармацыі” праведзена хвіліна цікавых паведамленняў “За спіною бацькоў”. Большасць звяроў вучыцца на прыкладзе бацькоў. Менавіта маці, а ў некаторых выпадках і бацька паказвае малым, як жаваць траву ці адсочваць здабычу, як і ў якіх выпадках варта схавацца, а калі неабходна ўступіць у бойку. Рабяты расказвалі пра выпадкі, калі яны самі былі сведкамі абароны кацяняці, хамяка і іншых жывёл ці птушак. Зрабілі вывад, што абарона нашчадкаў – важны закон для ўсіх, хто жыве на зямлі.