60-гадовы юбілей жыхаркі аграгарадка Хвінявічы Алены Глубокай выдаўся адметным і запамінальным. З “круглай” датай у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” яе павіншавалі артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская і Ірына Бакшук, а таксама кіраўнік народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка і бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” Алена Апанасік. Не толькі цікавая кніга на абанемент дасталася ў юбілейны дзень нараджэння імянінніцы, але і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця, шчаслівых светлых дзён, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Алена Вікенцьеўна падзякавала работнікам культуры за ўвагу і прыемны сюрпрыз, расказала, што заўжды рада добрым кнігам і песням.