Сталыя людзі – гэта асаблівая катэгорыя чытачоў ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка». Прыярытэтным напрамкам ў рабоце з гэтай катэгорыяй грамадзян па-ранейшаму застаецца індывідуальнае абслугоўванне на даму. Для іх існуе такая форма працы як падворныя абходы. Бібліятэкары згодна графіка абслугоўваюць кнігай людзей сталага ўзросту на даму. Так, бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуб наведала 21 красавіка людзей сталага ўзросту вёсак Горка і Студзераўшчына.