12 мая бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры наведала інвалідаў і людзей сталага ўзросту УАЗ “Гезгалаўская бальніца сястрынскага дагляду”. Бібліятэкар падыходзяць да кожнага чалавека індывідуальна, з улікам канкрэтных чытацкіх запытаў, літаратурных інтарэсаў. Чытачам былі прапанаваны кнігі рознай жанравай тэматыкі. З многімі бібліятэкар чытае цікавыя артыкулы, абмяркоўвае сучасныя праблемы. Нават паслухаць чалавека, паразмаўляць з ім – проста неабходна сталаму адзінокаму чалавеку.