2 лістапада Казлоўшчынскую гарпасялковую бібліятэку наведалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсам “Юныя краяведы” ад цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі г. Дзятлава, якое працуе на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Кіруе аб’яднаннем Яфімік Аксана Мікалаеўна. З мэтай збору матэрыялу для напісання гісторыі пасёлка рабяты пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю і бібліятэкі.