Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”, да Дня Перамогі (з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і членаў іх сем’яў). У рамках акцыі была арганізавана выстава – прагляд “Вайна вачамі мастакоў і выстава ваеннай тэхнікі, праведзены вечар – рэквіем “Помнить, чтобы жить” і віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На вечар – рэквіем запрашаліся вучні 7 -х класаў ДУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа” і іх класныя кіраўнікі, вязень канцлагера “Азарычы” Вільчанка Ганна Рыгораўна і дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Макуліка Міхаіла Рыгоравіча – Макулік Таццяна Міхайлаўна. Ганна Рыгораўна і Таццяна Міхайлаўна падзяліліся сваімі ўспамінамі, дзеці чыталі вершы, бібліятэкар пазнаёміла вучняў з серыяй карцін Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы”. Сумесна са старшынёй сельскага Савета Бялятка Вадзімам Аляксандравічам, работнікамі аддзела культуры і дасуга “Казлоўшчынскі Дом культуры” і вучнямі школы павіншавалі ветэранаў Савельеву Аляксандру Пятроўну, Зелянеўскага Івана Іосіфавіча і Аліменка Васіля з надыходзячым святам Днём Перамогі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.