Выбар прафесіі вельмі важны момант ў жыцці чалавека. Бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” былі падрыхтаваны мерапрыемствы па прафарыентацыі. Выстава-парада “Ёсць такая прафесія” працавала ў чытальнай зале 8 чэрвеня. Для чытачоў-школьнікаў супрацоўнікі бібліятэкі правялі агляд літаратуры. Адбыўся бібліятэчны дэсант ў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Дзятлава”. Выпускнікам расказалі аб запатрабаваных на рынку працы прафесіях. Бібліятэкары распавялі, якія прафесіі найбольш перспектыўныя для працы і кар’ернага росту. Пазнаёмілі падлеткаў з кігамі па цэнтралізаванаму тэсціраванню.