23 студзеня Раклевіцкая сельская бібліятэка –цэнтр традыцыйнай культуры правяла лібмоб “Як прайсці ў бібліятэку”. Бібліятэкар выйшла на вуліцы аграгарадка Раклевічы і ўсім прахожым раздала каляндарыкі – візіткі і закладкі. Каляндарыкі служылі запрашэннем у бібліятэку для тых, хто не з’яўляецца чытачом бібліятэкі, а тым хто даўно не быў у бібліятэцы – напамінам аб перарэгістрацыі.