1 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы для дзяцей школьнага лагера ладзілася літаратурна-музычная кампазіцыя “Як песня народа – неўміручы наш Колас”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння паэта. Гаворка ішла пра творчасць Я. Коласа, слухалі песні ВІА “Песняры”. Малодшыя дзеці пачыталі вершы, а вучні старэйшых класаў паўдзельнічалі ў конкурсе “Побыт беларусаў” па паэме “Новая зямля”.