Для наведвальнікаў школьнага лагера “Здаравячок” работнікамі Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі 16 чэрвеня была праведзена літаратурная гадзіна “Як многа сілы ў кожным слове!”, прысвечаная 135 – годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гадамі жыцця і творчасцю паэтаў, расказала пра іх дзяцінства, пазнаёміла са зборнікамі факсімільнага выдання “Жалейка” і “Другое чытанне”, зачытала першыя вершы, дзеці таксама зачыталі вершы, якія ім спадабаліся. Была падрыхтавана кніжная выстава – свята “Песняры беларускай зямлі”.