У рамках праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” 4 красавіка ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі прайшоў паэтычны лабірынт “Я вам пакіну гэтыя рэкі…”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння земляка, пісьменніка, перакладчыка Віктара Шымука. Была падрыхтавана выстава, на якой госці мерапрыемства пазнаёміліся з творчасцю аўтара. Выступленне вядучых суправаджалася паказам слайдаў прэзентацыі, якая больш поўна раскрыла вобраз В.Шымука. Падчас мерапрыемства гучалі вершы ў выкананні вядучых і супрацоўніка УК “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей” Алены Рыгораўны Абрамчык. Свята суправаджалася музыкальнымі нумарамі ў выкананні Ганны Харлінскай і Ксеніі Шыкуць.