У сакавіку бягучага года споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага сатырыка Кандрата Крапівы. У актавай зале школы для наведвальнікаў школьнага лагера “Здаравячок” работнікі Казлоўшчынскай ГПБЦ 21 червеня правялі літаратурны партрэт “Я – пякучка – крапіва”. Была арганізавана кніжная выстава “Майстар пякучага слова”.Бібліятэкар расказала пра дзіцячыя гады байкапісца з аўтабіяграфічнай кнігі пісьменніка “Ад маленства да сталасці”, адгадвалі загадкі з адзінай кнігі для дзяцей малодшага ўзросту. Рабяты чыталі байкі, сатырычныя вершы ваенных гадоў, шукалі выразы з баек, якія ператварыліся па сутнасці ў прыказкі і прымаўкі: “Каб сонца засланіць вушэй асліных мала”, “Другі баран ні “бэ”, ні “мя”, а любіць гучнае імя” і інш. Падчас сустрэчы ўсе яшчэ раз упэўніліся, каб не стаць “ганарыстымі парсюкамі”, “дыпламаванымі баранамі”, “махальнікамі Івановымі” трэба чытаць і перачытваць байкі Крапівы, бо яны актуальны і ў наш час.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.