18 жніўня ў рамках праекта “Дорога к чтению” аддзел абслугоўвання і інфармацыі арганізаваў у чытальнай зале выставу-даследаванне “Я прочитал и вам советую”. Выстава складалася з некалькі частак – “Самые любимые романы”, “Любимые детективы наших читателей”, “Читатели советуют зарубежную литературу”, “Чытаем родную літаратуру”, “Детский совет”. Кнігі на выставе падабраныя не выпадкова – чытачы рэкамендавалі да чытання свае самыя любімыя і найбольш цікавыя творы. Прыходзьце ў бібліятэку, выбірайце цікавую кнігу, каб з галавой акунуцца ў дзіўны свет чытання!