І абавязак наш і права
У дакуменце тым жывуць:
Закон адзіны для дзяржавы,
Што Канстытуцыяй завуць.
15 сакавіка мы адзначаем вялікае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі. Але гэта не толькі свята беларускай дзяржаўнасці, але і асабістае свята кожнага з нас, грамадзян Рэспублікі Беларусь, патрыётаў сваёй Айчыны. Канстытуцыя нашай краіны змяшчаецца ў невялікую кніжачку, але менавіта яна – аснова і падмурак усіх законаў дзяржавы. Таму важна ведаць, пра што гаворыцца ў Асноўным Законе краіны, які, дарэчы з’яўляецца адным з сімвалаў дзяржаўнага суверэнітэту. У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны ў гэты дзень прайшоў урок прававых ведаў “Я грамадзянін, а гэта значыць…”. У мерапрыемстве прынялі щдзел вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”.