25 сакавіка у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы з мэтай развіцця чытацкага густу, выпрацоўкі ўмення і навыкаў чытання перыядычных выданняў, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, прайшоў вернісаж перыядычных выданняў “Выдана ў Беларусі”. Бібліятэкар растлумачыла, адкуль назва “перыёдыка”, што такое нумар, экзэмпляр, тыраж, рубрыка, вокладка. Дзеці даведаліся пра перыядычныя выданні, якія выпісвае бібліятэка, расказалі пра дамашнюю падпіску, праглядзелі відыяпрэзентацыю часопіса “Рюкзачок”.