Сучасная дзяржава немагчыма без фарміравання прававой культуры моладзі. Сучаснаму маладому чалавеку неабходна ведаць свае законы, правы і абавязкі і выразна ўяўляць значэнне выбараў у жыцці краіны і грамадства. Дзеля гэтага 25 жніўня Хвінявіцкай сельскай бібліятэкай-цэнтрам фарміравання здаровага ладу жыцця сумесна з сельскім Домам культуры быў праведзены інфармацыйны час “Выбары – крок ў будучыню”. Наведвальнікі прынялі ўдзел у абмеркаванні грамадзянскай пазіцыі наконт удзелу ў выбарах. Кожны выказаў свае меркаванні аб будучыні нашай краіны.