20 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў для летняга аздараўленчага лагера  “Усмешка”  ДУА  “Сярэдняя школа № 1 г.Дзятлава” гульнёва-конкурсную праграму “Вясёлы каламбур”. Мерапрыемства было прысвечана дню нараджэння паветранага шарыка. Спачатку дзецям расказалі пра ўзнікненне  шарыка, прачыталі верш, загадалі загадкі. Затым удзельнікі мерапрыемства раздзяліліся на 4 каманды і прынялі ўдзел у конкурсах: “Вусень”, “Рэактыўны шарык”, “Таўстуны”, “Дружныя рабяты”, “Бах-ба-бах”. Перамогу атрымалі 2 каманды  – “Зялёныя” і “Фіялетавыя” шарыкі. Пераможцам урычылі граматы.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.