У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі традыцыйна адкрыўся Тыдзень дзіцячай кнігі. Сёлета ён пачаўся святам чытання “Вясёлы дзень з Сяргеем Міхалковым”.
Разам з бібліятэкарам дзеці зрабілі падарожжа ў свет твораў паэта, пісьменніка і баснапісца. З задавальненнем чыталі сатырычныя і юмарыстычныя вершы, інсцэніравалі казку “Бездельник светофор”, праглядзелі мультфільм па казцы “Как старик корову продавал”. Перадыхнулі на фізкультхвілінцы па вершы паэта “Так” і завяршылі свята віктарынай “Бей ответом прямо в цель”.