5 красавіка Хвінявіцкая сельская бібліятэка – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця правяла для выхаванцаў дзіцячага сада літаратурную карусель “Вясенняя капель”. У госці да маленькіх чытачоў завітала Вясна. З дапамогай чароўнай кветачкі маленькія выхаванцы гулялі ў рухомыя гульні, танцавалі вяселыя танцы, адказалі на пытанні, адгадвалі загадкі. Паслухалі гісторыю В.Біянкі ”Кукушонок”. На развітанне атрымалі ад Вясны гасцінцы.