Вялікі пост самы важны і самы старажытны з шматдзённых пастоў, час падрыхтавання да галоўнага хрысціянскага свята – Светлага Хрыстовага Уваскрасення.

20 сакавіка прайшла сустрэча бібліятэчных работнікаў з аматарскім аб’яднаннем “Нам года – не беда” ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Дзятлаўскага раёна” і ксяндзом Здзіславам Пікула ў форме калейдаскопа цікавых фактаў “Вялікі пост”. На сустрэчы абмяркоўвалі такія  пытанні, як трэба пасціцца, як часта наведваць храм і прычашчацца ў пост, якія асаблівасці набажэнства ў гэты перыяд? Ксёндз Здзіслаў адказаў на ўсе пытанні.

Удзельнікі мерапрыемства да сустрэчы прыгатавалі посныя стравы, далі ім назвы, а затым прайшла дэгустацыя ежы. Бібліятэкары ладзілі конкурсы: “Лепшы букет з кветак”, “Павяжы прыгожа шалік”, “Рамонак пажаданняў”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.