Дзеці вельмі любяць бавіць свой вольны час у філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай культуры”. Бібліятэка ў сілу сваіх магчымасцей дапамагае зрабіць жыццё маленькага чытача больш насычаным і цікавым, стварае прастору для творчасці, дорыць шчасце зносін з блізкімі па духу аднагодкамі. У суботні дзень рабяты змаглі не толькі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі нашай бібліятэкі, прадстаўленымі на кніжных выставах, але і пакарміць рыбак у акварыуме, пазнаёміцца з папугаем.