Да Года малой радзімы, у рамках раённага інтэрнэт – праекта “Ні дня без думкі аб родным краі”, 13 красавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі была праведзена літаратурна – музычная кампазіцыя “Вобразы роднага краю” (да 85-годдзя з дня нараджэння В.Шымука). На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” і вучні 9-х класаў ДУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа”. Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Віктара Шымука, зачыталі яго вершы, дэманстраваліся фотаздымкі з сямейнага архіву паэта. Прагучалі запісы песен на яго вершы “Паркалёвае вяселле” і “Чатыры сыны”. Перад вучнямі выступіла Сіняк Людміла Ануфрыеўна, наша мясцовая паэтка. Яна прачытала некаторыя свае вершы. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Пад небам бацькаўшчыны”. На ёй прадастаўлены зборнікі вершаў В.Шымука “Спелы жнівень”, “Дочкі сіняга Нёмана”, зборнікі “Каласы роднай мовы”, “Анталогія беларускай паэзіі”, “Беларускія пісьменнікі”, зборнік песень на вершы В.Шымука “Зецельская старонка”, нарысы “Коля Гойшык” і “Леў Даватар”. На адной з паліц размяшчаліся творы паэтаў і пісьменнікаў Дзятлаўшчыны.