Калектыў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі прызнаны лепшым калектывам сярод бібліятэк Дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” і адзначаны Дыпломам за высокія дасягненні паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці па выніках 2015 года.