14 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі  правёў для  летняга лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Дзятлава” літаратурны КВЗ. Падчас сустрэчы дзеці сустрэліся са сваімі любімымі казачнымі героямі. Паміж камандамі была праведзена цікавая віктарына “Даведайся героя казкі”, быў  праведзены конкурс казачнікаў “Жылі-былі…”, сэнс якога складаўся ў тым, каб прыдумаць працяг казкі, слухаючы папярэдняга апавядальніка. Выхавальнікі лагера адгадвалі загадкі пра лес, жывёл, птушак, прыроду. Дзеці прынялі удзел ў вясёлых конкурсах. У канцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем праглядзелі некалькі серый мультфільма “Маша і мядзведзь”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.