30 сакавіка ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры прайшла духоўна – асветніцкая сустрэча “Верой православной душа живится». Мерапрыемства прымеркавана да надыходзячага свята Пасхі. Удзельнікі свята спявалі песні і чыталі вершы. На сустрэчы прысутнічала мясцовая паэтка Вера Ігнатаўна Хрышчановіч, яна пачытала свае вершы і ўрыўкі з дзіцячай Бібліі.