9 красавіка ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб” святкавалі Вербніцу (Вербную нядзелю). На свяце прысутнічаў настаяцель царквы Барыса і Глеба вёскі Накрышкі Мікалай Пінчук. Вербная нядзеля – адно з самых любімых у народзе хрысціянскіх святаў. Рэлігійныя традыцыі арганічна спалучаюцца ў ім з сімволікай вясновага абуджэння прыроды. У гэты дзеньу храмах асвячаюць галінкі вярбы, пасля чаго яны набываюць асаблівую ахоўную моц, засцерагаюць ад хвароб і непрыемнасцяў. Асвячоныя галінкі вярбы захоўваюць цэлы год – да наступнай Вербніцы.