1 снежня ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры прайшоў Дзень інфармацыі прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам “Ведаць і супрастаяць”. Прысутным растлумачылі пра асноўныя шляхі заражэння ВІЧ, як працякае інфекцыя, стадыі гэтага захворвання, прагноз і статыстыка. Для замацавання матэрыяла была прапанавана віктарына “За здаровы лад жыцця – без СНІДа”. У бібліятэцы аформлена выстава-прагляд “СНІД-трывога чалавецтва”.