Валуевіч Алена Аляксандраўна
(11.02.1953)
Валуевіч Алена Аляксандраўна нарадзілася ў г.п.Дзятлава Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін. Доктар біялагічных навук (1996). У 1976 г. скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1979 г. ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (з 1997г.- загадчык лабараторыі). Навуковыя працы па праблемах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм у раслін, храмасомнай лакалізацыі эфектыўных генаў устойлівасці пшаніцы да грыбных захворванняў, прагназіравання эфектыўнасці вядомых генаў рэзістэнтнасці для выкарыстання ў селекцыі. Дзяржаўная прэмія Беларусі ў 2002г.
Тв.: Проблемы иммунитета растений. Мн., 1988 (у сааўт.); Ядерно-цитоплазматические взаимодействия в устойчивости пшеницы к грибным патогенам (разам з А.А.Булойчыкам) // Генетика. – 1995. – Т.31. – № 3
Літаратура:
Валуевіч Алена Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Т. 18. – кн. 1: дадатак: Шчытнікі – ЯЯ. – Мн., 2004. – С.360.