21 чэрвеня да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” была праведзена гадзіна памяці “В память о наших земляках” для наведвальнікаў аздараўленчага  лагера “Здаравячок”. Да гэтай даты арганізавана выстава-памяць “По дорогам войны шли мои земляки” з партрэтамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, альбомамі “Яны змагаліся за Радзіму”, “Дзеці вайны”, “У памяці народнай”. На гадзіне памяці бібліятэкар расказала пра ветэрана вайны Савельеву Аляксандру Пятроўну, Лішыка Уладзіміра Уладзіміравіча і Макулік Аляксандру Аляксееўну, якая ўдзельнічала ў будаўніцтве чыгуначнай дарогі на Курскай дузе. Таксама пазнаёміла з інтэрнэт-праектам “Нашы землякі” і паказала відэаролікі пра Савельеву Аляксандру Пятроўну і Дзянісіка Рыгора Міхайлавіча,  імем якога названа вёска ў Казлоўшчынскім сельсавеце.Затым дзеці гулялі ў настольныя гульні на пляцоўцы “Улётныя канікулы з кнігай”.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.